У Гродне з’явіцца смеццеперапрацоўчы завод
На яго будаўніцтва будуць выкарыстаныя пазыка Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры 42,5 млн даляраў і грант ад Глабальнага экалагічнага фонду. Гэта прадугледжваецца міжнароднай дамовай, якая была зацверджана 29 верасня ўказам прэзідэнта Беларусі.