Гродзенцы будуць назіраць за птушкамі разам з усёй Еўропай
Восеньскія дні назіранняў за птушкамі традыцыйна ў першыя выходныя кастрычніка у Беларусі ладзіць грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Гродзенскія аматары птушак збяруцца ў суботу ў парку Жылібера, а ў нядзелю – каля вёскі Беражаны.