У Гродне з’явіцца смеццеперапрацоўчы завод
У Гродне плануецца пабудаваць сучаснае прадпрыемства па сартаванні і перапрацоўцы камунальных адходаў, а таксама ўдасканаліць у цэлым сістэмы абыходжання са смеццем: знізіць шкоднае ўздзеянне ўстойлівых арганічных забруджвальнікаў на навакольнае асяроддзе і на здароўе чалавека шляхам арганізацыі іх бяспечнага захоўвання і знішчэння больш 1,8 тыс. тон адходаў.
Пазыка і адсоткі па ёй будуць вяртацца з рэспубліканскага бюджэту і бюджэту Гарадзенскай вобласці ў суадносінах 50% на 50%, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
Там жа падкрэсліваюць, што ўмовы прадстаўлення пазыкі лічацца найбольш ільготнымі нават у параўнанні са знешнімі дзяржаўнымі крэдытамі і ўключаюць плату за карыстанне па стаўцы 1% у год, пагашэнне крэдыту на працягу 15 гадоў, ільготны перыяд (мараторый на зварот асноўнага доўгу) на працягу 5 гадоў.
Паведамляецца, што прыцягненне гэтай пазыкі не перавысіць ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу нашай дзяржавы, усталяванага Законам Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2010 год».
Фота з www.vitbichi.by