Арт-праект Zabor вяртаецца ў Гродна. Гэтым разам на два месяцы
У пятніцу 25 кастрычніка, ля ўвахода ў парк імя Жылібера з боку вуліцы Ажэшкі, адкрыецца выстава арт-праекта Zabor. Гарадзенцы ўжо маглі пазнаёміцца з праектам на Art Open Air’ы “Адзін Zaborысты дзень”, што прайшоў у Гродне ў верасні.