Гарадзенскі “Нёман” абыграў жлобінскіх ваўкоў з лікам 2:1

|

Першымі лік адкрылі госці, у складзе “Нёмана” вызначыўся Віктар Андрушчанка. Ужо ў пачатку другога перыяду гаспадарам удалося зраўняць лік намаганнямi Осіпава. Але кропку ў матчы паставіў Сяргей Дрозд, тым самым прынёс “Нёману” гасцявую перамогу.

 

“Металург” (Жлобін) – “Нёман” (Гродна) – 1:2 (1:0, 1:1, 0:0)

 

Шайбы закінулі:

0:1 – Віктар Андрушчанка (Вячаслаў Лісічкін, Іван Усенка) – 07:48

1:1 – Мікіта Осіпаў (Раман Магдзееў) – 20:54

1:2 – Сяргей Дрозд (Станіслаў Лапачук, Анатоль Пратасеня) – 31:50

 

Гэтаксама сёння ў венгерскім Дунайварошы завяршыўся папярэдні турнір Кантынентальнага кубка ў групе С, у якім адзіную пуцёўку ў паўфінал аспрэчвалі польская “Краковiя”, славенская “Славія”, румынская “Чыкшэрэда” і гаспадары з клуба “Даб Дольцэр”.

 

Пераможцам групы стала венгерская каманда, якая перамагла ў вырашальным матчы “Краковiю” з лікам 5:3. Такім чынам, мадзьяры складуць кампанію гарадзенскаму “Нёману”, нарвежскаму “Ставангеру” і дацкаму “Сэндэрыйске”.

 

Гэты квартэт збярэцца 22-24 лістапада ў дацкім Военсе і паспрачаецца за адзіную пуцёўку ў фінальны турнір, які, у сваю чаргу, пройдзе ў студзені наступнага года ў французскім Руане.

 

Каляндар турніру выглядае наступным чынам (час пачатку матчаў – беларускi):

22 лістапада, 15:30, Ставангер (Нарвегія)- Нёман (Беларусь),
                    19:30, Сэндэрыйске ( Данія) – Даб Дольцер (Венгрыя)

23 лістапада. 15:30, Ставангер – Даб Дольцер,
                    19:30, Нёман – Сэндэрыйске

24 лістапада. 15:00, Нёман – даб Дольцер,
                    19:00, Сэндэрыйске – Ставангер

 

Здымак hcneman.by