Грамадскія арганізацыі Гарадзеншчыны могуць паўдзельнічаць у конкурсе USAID

|

Мясцовая ініцыятыва можа атрымаць з бюджэту праекта да 15 тысяч даляраў ЗША.

Дзейнасць павінна спрыяць развіццю агра-/экатурызму на тэрыторыі Гродзенскай і/альбо Берасцейскай абласцей у адным з кірункаў:

– Укараненне інавацый у сферы агра-/экатурыстычных паслуг,

– Стварэнне новага альбо развіццё існага турыстычнага прадукта (распрацоўка маршрутаў. Аднаўленне і захаванне матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, упарадкаванне існых і стварэнне новых аб’ектаў турызму, укараненне сістэмы экалагічнай сэртыфікацыі і г.д.

– Павышэнне патэнцыялу спецыялістаў сферы агра-/экатурызму,

– Развіццё паслуг, арыентаваных на турыстаў з абмежаванымі магчымасцямі.

Прымаюцца прапановы іншых кірункаў працы, што адпавядаюць тэме.

 

Не меньш за 15% бюджэту праекта павінны забяспечыць сам заяўнік.

Заяўкі прымаюцца да 13 лістапада 2013 года замоўным лістом па адрасе: вул. Энгельса, 34А-1, офіс 402, г. Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь з пазнакай на канверце «На конкурс ідэй мясцовых ініцыятываў».

 

З пытаннямі звяртайцеся да кіраўніка грантавай праграмы Праекта Эсміры Ісмаілавай (017) 289 18 77, (029) 635 10 01, esmira.ismailova@undp.org.

Падрабязная інфармацыя – тут.

 

Паводле http://greengrodno.info