На будаўніцтва АЭС прывязуць яшчэ 1400 будаўнікоў
Сродкі вылучаныя з рэспубліканскага бюджэту.
Да канца года колькасць будаўнікоў на пляцоўцы Астравецкай АЭС павінна дасягнуць 3000 чалавек.
Пра гэта заявіў старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалько.
“Падрыхтоўчыя працы на рэактары №1 і №2 зрабілі практычна на 100%.
5 лістапада мы афіцыйна пачынаем працы на самой атамнай станцыі. Мяркуем, што 28 кастрычніка будзе ўказ. Пасля яго мы афіцыйна пачнем бетонныя працы,” – адзначыў Кавалько.
У 2012 годзе на будаўніцтва аб’ектаў будучай АЭС пайшло 1,7 трыльёна рублёў, сёлета пойдзе каля 3 трыльёнаў. У 2014 годзе сума павялічыцца яшчэ ў 3-3,5 раза.
Паводле http://belta.by
Здымак http://www.atomic-energy.ru