Грэйдар не змог размінуцца з хатай, а гаспадароў выратавала выпадковая госця

|

У вёсцы Курылавічы Мастоўскага раёна 15 лютага адбылося незвычайнае ДТЗ, паведамляе ДАІ Гродна. На Т-абразным скрыжаванні грэйдар не ўпісаўся ў паварот і ўехаў у вясковую хату.  Гаспадыню з унучкай уратаваў шчаслівы выпадак. За пару хвілін да здарэння яны вышлі з пакоя,  каб сустрэць суседку, што завітала ў госці.

Маладыя майстры з Гарадзеншчыны паспрабуюць скарыць Абу-Дабі

|

Сёлета ўпершыню маладыя майстры Гарадзеншчыны возьмуць удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills, паведамляе БЕЛТА. Адборачны этап спаборніцтваў пройдзе з 24 па 26 лютага. Удзел у конкурсе возьмуць каля 40 маладых майстроў. Пераможцаў чакае ўдзел у рэспубліканскім туры, а магчыма і шанец прадставіць краіну на міжнародным турніры ў Абу-Дабі.

GFPS-Polska абвяшчае набор для студэнтаў з Беларусі

|

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам у Польшчу на зімовы семестр (кастрычнік 2016 – люты 2017).

“Алка-тур” у Мацюкі: грамадзянін Літвы нелегальна перайшоў беларускую мяжу, каб далучыцца да застолля

|

Пагранічны нарад на беларуска-літоўскай мяжы ў Іўеўскім раёне 16 лютага заўважыў свежыя сляды, якія вялі з боку Літвы. Неўзабаве ля вёскі Мацюкі ўдалося затрымаць 23-гадовага літоўца, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.

У Гродне прэзентуюць заходнебеларускі раман “Саветы”

|

У чацвер, 18 лютага, у галерэі “Крыга” адбудзеццца прэзентацыя  кнігі “Саветы” – заходнебеларускага раману-хронікі 1939 года.

“Графіці” ў пад’ездах будуць выдаляць за кошт жыхароў

|

Раней несанкцыянаваныя надпісы на фасадах і ў пад’ездах дамоў ліквідавалі за кошт жыллёвых арганізацый, калі, вядома, не ўдавалася злавіць за руку парушальніка. 

Вясна. Блюз. Шалкевіч. У тэатры лялек пройдзе канцэрт гарадзенскага барда

|

Афіша тэатра інфармуе, што 5 сакавіка тут адбудзецца канцэрт Віктара Шалкевіча “Вясна. Блюз”. Разам з ім ў канцэрце зайграюць Сяргей Быстроў і Юры Хілавец.

У Гродне п’яны кіроўца знёс пятнаццаць метраў плота

|

Малады чалавек за сваю выхадку можа пазбавіцца правоў і атрымаць шматмільённы штраф.

Ахвотных купіць аэравакзал за адну базавую не знайшлося

Паўторны аўкцыён па продажу аб’ектаў, што не выкарыстоўваюцца, правёў фонд “Гроднааблмаёмасць” 15 лютага. Сярод тых, што прадаваліся за адну базавую велічыню (210 тысяч рублёў) быў і няскончаны будынак аэравакзала.

Таццяна Касатая раскажа пра гарадзенскія кінатэатры міжваеннага часу

|

У этнакраме “Цудоўня” 16 лютага адбудзецца сустрэча з гісторыкам Таццянай Касатай, прысвечаная ролі кінатэатраў у штодзённым жыцці гарадзенцаў міжваеннага часу.