Фотафакт: У Дзень Волі па Нёмане паплылі бел-чырвона-белыя сцягі

|

25 сакавіка на Мастоўшчыне невядомыя беларускія патрыёты пусцілі па Нёмане некалькі бел-чырвона-белых сцягоў. Відавочна, што такім чынам яны ўшанавалі свята беларусаў – Дзень Волі.

Віншуем са святам!

|

Сёння мінае 96 год з дня, калі была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларуская грамадскасць кожны год 25 сакавіка адзначае Дзень Волі.

На “Красавіцкую Шэкспірыяду” ў Гродна прыедзе Walny-Teatr з Варшавы

Традыцыйны вясенні тыдзень з п’есамі Шэкспіра пройдзе ў гарадзенскім Тэатры Лялек у красавіку. У гэтым годзе ён прымеркаваны да 450-годдзя з дня народзін Уільяма Шэкспіра.

Апошні тыдзень сакавіка ў Гродне будзе даждлівы

|

Сіноптыкі папярэджваюць пра пахаладанне на выходных.

25 сакавіка будзе воблачна, кароткачасовыя дажджы на большай частцы тэрыторыі Гарадзеншчыны, магчымая навальніца.

Па АНТ пакажуць дакументальны фільм пра Ажэшку, які здымаўся ў Гродне (фота са здымачнай пляцоўкі)

Новую стужку з серыі “Обратный отсчет” пакажуць у панядзелак 31 сакавіка ў 18.20 па АНТ. Яна будзе прысвечана асобе Элізы Ажэшкі. Здымкі праходзілі ў Гродне цягам некалькіх дзён.

З’явіўся яшчэ адзін аўтобус Гродна-Беласток-Варшава

|

Рэгулярны рэйс пачне дзейнічаць з 11 красавіка і будзе адпраўляцца па пятніцах, суботах і нядзелях, за выключэннем Вялікадня. Аўтобус будзе даязджаць да варшаўскага аэрапорта.

“Нёман” перамог БАТЭ 2:1 і трапіў у паўфінал Кубка

У ¼ Кубка Беларусі гарадзенская каманда на сваім стадыёне перамагла гасцей з Барысава і трапіла ў паўфінал. Галамі вызначыліся Ягор Зубовіч і навічок клубу Ігар Тарасаўс.

У Гародню на адзін дзень завітае лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка”

|

Спектакль “Мама Му чытае і прыбірае” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр ахвотныя змогуць бясплатна паглядзець у нядзелю 23 сакавіка.

У Тэатры лялек пройдзе вечар сучаснай харэаграфіі

|

Упершыню 8 красавіка дзве танцавальныя каманды прадэманструюць на сцэне гарадзенскага Тэатра лялек свае праекты, адзін з якіх – прэм’ерны.

Экскурсійны маршрут “Ад яцвягаў да палешукоў” злучыў Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну

|

Маршрут распрацавала студэнцкая супольнасць “Культурная спадчына ў руках маладых” пры падтрымцы праграмы ЮНЭСКА.