На “Красавіцкую Шэкспірыяду” ў Гродна прыедзе Walny-Teatr з Варшавы
У межах тыдня будуць паказаныя “Трагедыя аб Макбэце” ды “Сон у летнюю ноч” у пастаноўцы Тэатра Лялек, сумесны праект тэатра і Гарадзенскай капэлы “Санеты і музыка”, а таксама найноўшы спектакль “Фаўст. Сны”. Дадаткова з гастролямі Гродно наведае Walny-Teatr з Польшчы, які прывязе “Гамлета”.
align=”middle” alt=”Шэкспір, шекспириада, Гродно, театр кукол” >
Націсніце на афішу, каб пабачыць у большым фармаце
Гамлет у выкананні рэжысёра і лялечніка Адама Вальнага гэта нешта з памежжа тэатру прадметаў і музычнага спектаклю. Выкарыстоўваюцца лялькі-інструманты, то бок кожны герой з’яўляецца адначасова яшчэ і музычным інструментам (глядзі першае фота). Усё дзеянне спектаклю адбываецца ў форме музычнай драмы, без слоў, а таму і без моўных бар’ераў.
Прэм’ера спектакля адбылася ў 2012 годзе ў замку Кронборг у дацкім горадзе Хельсінгор, у месцы, дзе Шэскпір змясціў падзеі “Гамлета”.
Здымак walny-teatr.sdk.pl