Гарадзенцы ўшанавалі памяць пра ахвяраў выбуху ў метро

|

Каля трохсот гарадзенцаў сабраліся 13 красавіка на Савецкай плошчы, каб ушанаваць памяць пра ахвяраў мінскай трагедыі. Пераважную большасць удзельнікаў складала моладзь.

Фэст экскурсаводаў у Гродне адменены

|

У сувязі з жалобай, абвешчанай пасля тэрарыстычнага акту ў мінскім метро, бясплатныя экскурсіі па Гродне, прымеркаваныя да Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін, пераносяцца.

Гарадзенскія тэатры і кінатэатры змянілі рэпертуар у сувязі з трагедыяй у Мінску

|

На пазнейшы тэрмін перанесены ўсе п’есы і фільмы з забаўляльным сюжэтам.

“Gazeta Wyborcza” заклікала беларускія ўлады вызваліць Андрэя Пачобута

|

Заклік разасланы міжнародным арганізацыям журналістаў і арганізацыям, якія займаюцца абаронай правоў чалавека, СМІ і палітыкам.

Тэкст зварота на польскай, англійскай, французскай, гішпанскай, беларускай і рускай мовах размешчаны на сайце газеты.

Хвіліна маўчання ў Гродне

|

Сёння гродзенцы хвілінай маўчання ўшануюць памяць аб ахвярах трагедыі  ў мінскім метрапалітэне.

Гродзенская дыяцэзія адзначае сёння сваё 20-годдзе

|

Прымеркаваныя да юбілею мерапрыемствы – дыяцэзіяльныя з’езды, паломніцтвы і фестывалі, навуковая канферэнцыя, выданне інфармацыйнай кнігі, адкрыццё ўнікальнага алтара пасля аднаўлення – пройдуць цягам году.

Адкрытая дыскусія: Гродзенскія гісторыкі пра жыццё паміж Захадам і Усходам

|

14 красавіка Гарадзенскі калегіум запрашае на дыскусійную сустрэчу на тэму “Жыццё паміж Захадам і Усходам – гэта нашае шчасце ці цывілізацыйны праклён?”. Свой погляд на праблему прадставяць гісторыкі Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і Сяргей Токць.   Мы, беларусы, жывем на памежжы Захада і Усхода, але лічым сябе еўрапейскай нацыяй, і нават не дапускаем думкі, што […]

СПБ заклікае падпісацца пад паручальніцтвам за Пачобута

|

Подпісы збіраюцца пад хадайніцтвам у пракуратуру аб змяненні зняволенаму гродзенскаму журналісту меры стрымання і вызваленне яго з-пад варты да суду.

70 гадоў не перашкода для спрынту

|

Больш за 500 чалавек возьмуць удзел у старце сусветнага рэйтынгу па спартыўным арыентаванні ў Гродне.

Рок-канцэрт у гарадзенскай кірсе адменены з-за жалобы

|

Пра гэта аднаму з арганізатараў канцэрта паведаміў сёння пастар лютэранскай абшчыны. Акустычны рок-канцэрт быў запланаваны на 16 красавіка. Фармальнай прычынай яго адмены сталі трагічныя падзеі, звязаныя з выбухам у сталічным метро.