Рок-канцэрт у гарадзенскай кірсе адменены з-за жалобы

|

Удзел у канцэрце збіраліся ўзяць Паша Нёманскі, Ігар Куралік, Вася “Хіпар” Валошчык, Саша Дзянісаў (панк-фармацыя “Кальян”), Жэня “Пост” Нікіцін (гурт “Прощай радио”), Ваня Пачывалаў (гурт “Некоторое отсутствие пуговиц”).

 

Сваім выступам музыкі збіраліся звярнуць увагу грамадскасці на стан храма.

 

Рок-музыка ў кірсе мусіла гучаць упершыню.

 

Як паведаміў “Твайму стылю” лідэр “Кальяну” і адзін з арганізатараў канцэрту Алесь Дзянісаў, новая дата канцэрту пакуль невядомая.