Чым здзіўляў сёлетні рок-байк-фэст “Хавайся ў бульбу”
Каля трох тысяч чалавек наведала гродзенскі рок-байк-фэст “Хавайся ў бульбу”. Паказаць сваіх жалезных коней і паслухаць добрую рок-музыку з’ехаліся байкеры з усёй Беларусі і суседніх краін. Узровень запрошаных гуртоў сёлета прыемна здзівіў.