Гарадзенскія тэатры і кінатэатры змянілі рэпертуар у сувязі з трагедыяй у Мінску

|

Камедыя “Кьоджинские перепалки” у драмтэатры перанесена з 14 на 16 красавіка.

 

Яна будзе праходзіць на вялікай сцэне паралельна камедыйнай меладраме “Незваный гость”.

 

Камедыя Мікалая Каляды “Это – любовь (курица)” з 15 красавіка перанесена на 28-е.

 

У тэатры лялек перанесены спектакль “Сон в летнюю ночь”. Ён адбудзецца 11 траўня.

 

Змены адбыліся і ў рэпертуары кінатэатраў.

 

Так, у кінатэатры “Космас” з паказу быў зняты мультфільм “Рио”.

 

Замест яго паставілі меладраму “Санктум”. Таксама былі адменены кіналекторыі.

 

У кінатэатры “Усход” адменены паказ фільму “Служебный роман”.

 

У сувязі з выбухам у мінскім метро забаўляльныя мерапрыемствы адмяняюцца па ўсёй краіне.

 

Ілюстрацыя з сайта drama.grodno.by/