На інтэрактыўнай лекцыі “Зёлкі беларускія. Хатняя аптэчка” раскажуць пра беларускае траўніцтва
Зёлкі – лекавыя расліны, прыродны скарб здароўя, да якога можна дастаць рукой. Пра тое, як ім карысталіся і як карыстацца нам, раскажа біёлаг Алесь Спіцын (Мінск), які шмат гадоў вывучаў тэму зёлак, у тым ліку па старых крыніцах.