Літоўскія эксперты даследуюць ваду ў Немане пасля аварыі на “Гродна Азот”
На месцы інспектары не адчулі непрыемных запахаў, якія б сведчылі пра забруджванне паветра пасля аварыі. У кропцы маніторынгу ў Друскеніках у той жа дзень узялі пробы вады з Нёмана. Паўторныя пробы ўзялі 9 чэрвеня.
Па папярэдніх дадзеных, фізічныя паказчыкі вады не змяніліся, выпадкаў гібелі рыб не зафіксавана. Больш падрабязныя дадзеныя з’явяцца пасля лабараторнага даследавання. Яно дазволіць высветліць, ці павялічылася ў вадзе ўтрыманне азоцістых і аміячных спалучэнняў. Вынікі чакаюцца ў канцы тыдня.
Польскія эксперты: аварыя на “Гродна Азот” не нясе пагрозы, шкодных рэчываў у паветры не зафіксавана