У “Брузгах” затрымалі кантрабандную вопратку на 8 млрд рублёў

|

Агулам фірма прыхавала інфармацыю пра 50 тыс. адзінак адзення коштам больш за 8 млрд рублёў. Такім чынам можна было паменшыць мытныя плацяжы на 3 млрд рублёў.

 

Партыю тавару, якую перавозілі з парушэннем заканадаўства, канфіскавалі. Мытня пачала адміністрацыйны працэс па артыкуле 14.5 КаАП.