У Друскенікі адновяць водны шлях

Пасажырскія рэйсы ў Друскенікі плануюцца ў хуткай будучыні. Адбыўся першы спробны рэйс.

Падстаўныя папутчыкі выкрылі злачынства ў Ваўкавыскім раёне

|

Супрацоўнікі падаткавай інспекцыі пад выглядам пасажыраў рассакрэцілі нелегальных таксістаў. Два жыхары Ваўкавыскага раёна, якія стала падвозілі людзей за грошы ў напрамку Ваўкавыск – Рось, заплацілі штраф 9 мільёнаў рублёў кожны.

Ад 23 ліпеня на літоўскай мяжы будуць дэзінфекаваць абутак усіх падарожнікаў

|

Працэдура будзе выглядаць наступным чынам: кожны павінен будзе прайсці праз спецыяльнае пакрыццё на зямлі, каб прадэзінфікаваць абутак.

Марафон сяброўства з Гродна ў Друскенікі пройдзе ў трэці раз

Марафон “Гродна – Друскенікі” даўжынёй 42 кіламетра 195 метраў стартуе 28 ліпеня ў 8.00. У ім прымуць удзел бегуны з Беларусі, Расіі, Польшы, Украіны, Латвіі, Літвы, ЗША.

Выйшла трэцяя кніга серыі “Сучасная гарадзенская проза”

“Гарадзенская бібліятэка” выдала чарговую кнігу ў серыі “Сучасная гарадзенская проза”. “Чорная воля” Валянціна Дубатоўкі – трэцяя пасля “Галсу” Аркадзя Ліцьвіна і “Сандаляў мітрапалітыка” Віктара Сазонава.

На царкву Адсячэння галавы Яна Прадвесніка ўсталяваны купал

|

Пасля ўрачастай службы купал быў асвечаны і за лічаныя хвіліны падняты спецкранам на падрыхтаваны барабан на гары царквы.

У Гродне прэзентуюць апошні “Гарадзенскі палімпсест”

|

Пяты том гістарычнага зборніка “Гарадзенскі палімпсест”, які атрымаў назву “Людзі даўняй Гародні XV-XX ст.”, прэзентуюць 23 ліпеня ў галерэі “Крыга”.

Актывісты з Гродна павіншавалі Зміцера Дашкевіча з днём нараджэння

17 ліпеня гарадзенскія актывісты “Маладых дэмакратаў” і “Аб’яднанай грамадзянскай партыі” павіншавалі лідара “Маладога Фронту”, які знаходзіцца ў гарадзенскай турме, з надыходзячым днём нараджэння, адправіўшы яму заказны ліст.

Кіраўнік Саюза палякаў скардзіцца ў пракуратуру ў справе зніклага крыжа

Мечыслаў Яськевіч, кіраўнік непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі, звярнуўся сёння ў пракуратуру са скаргай, у якой патрабуе высветліць, хто спілаваў і вывез крыж памяці жаўнераў Арміі Краёвай. Такую самую скаргу накіравала Вераніка Себасцьяновіч, старшыня Таварыства жаўнераў АК у Беларусі.

“Басовішча” – ужо ў гэты ўікэнд

Хаця канцэртная праграма фестываля традыцыйна пачнецца ў пятніцу, першая імпрэза адбудзецца на дзень раней. У чацвер 18 ліпеня на радзіме Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах Сяргей Пукст ужывую агучыць чорна-белы фільм пра лідара паўстання.