Віншуем са Святамі!

|

Шаноўныя чытачы! “Твой стыль” шчыра віншуе вас з зімовымі святамі: Калядамі і надыходзячым Новым годам!

Тры прэзентацыі на адной вечарыне: ARCHE, слоўнік і апошняя кніга Краўцэвіча

|

У найбліжэйшую нядзелю, 21 снежня, у Гродне пройдзе прэзентацыя адразу трох цікавых выданняў.

Майстэрня па вырабу аўтарскіх твораў адкрылася ў адной з галерэй Гродна

Майстэрня па вырабу аўтарскіх твораў адкрылася ў адной з галерэй Гродна. Ідэя своеасаблівых майстар-класаў для ўсіх ахвотных пачала рэалізоўвацца з пачатку снежня. Такім незвычайным чынам арганізатары вырашылі заахвооціць да творчасці як мага больш гродзенцаў.

Дзе на Гарадзеншчыне жыць добра

|

У якіх раёнах вобласці зарабляюць найлепш? Дзе больш магчымасцяў для працы, а дзе занятасць насельніцтва зніжаецца? “Твой стыль” пачынае цыкл публікацый, прысвечаных жыццё ў розных частках Гарадзеншчыны.

У Гродне пройдзе паэтычны вечар, прысвечаны фіналу літаратурнага конкурсу “Гродна – культурная сталіца Беларусі”

|

Паэтычны вечар “Табе, наш любы Гродна” пройдзе 17 снежня ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці па вул. Савецкай, 8.

У Старым замку адкрыецца выстава “Беларусь у Першай сусветнай вайне”

|

Выстава “Беларусь у Першай сусветнай вайне” адкрыецца ў Старым замку ў Гродне ў чацвер 11 снежня. Наведнікі пабачаць мноства цікавых экспанатаў: элементы формы ваюючых бакоў, вайсковы рыштунак, зброю і фотаздымкі, а таксама шмат іншага, што складзе цікавы расказ пра тую амаль забытую вайну.

Аляксандр Фядута запрашае на прэзентацыю кнігі “Мой маленький Париж” у Гродне

|

Кнігу вядомага гарадзенца Аляксандра Фядуты “Мой маленький Париж”, прысвечаную гродзенскай штодзённасць 1960-80х, можна будзе пабачыць на прэзентацыі, што пройдзе ў Гродне ў пятніцу, 12 снежня. Прэзентаваць кнігу будзе сам аўтар.

Антыкафэ “Живое время” пераехала і адкрывае новы сезон

|

Пасля летне-восеньскага перапынку аднаўляе сваю дзейнасць першае і пакуль адзінае ў Гродне антыкафэ “Живое время”. Афіцыйнае адкрыццё другога сезона пройдзе 5 снежня па новым адрасе.

Пасля перамог у Францыі “Нёман” прайграе ў Беларусі

|

Пасля ўдалай паездкі ў Францыю гарадзенскія хакеісты аднавілі свой удзел у чэмпіянаце Беларусі. 

Выходныя на Гарадзеншчыне будуць марознымі і пахмурнымі

|

Гэты ўікэнд у Гродне і вобласці пройдзе без снегу ды іншых ападкаў. Выходныя дні будуць гэтаксама марозныя, як і пятніца.