Беларускую АЭС будуць ахоўваць надзейна

У раёне беларускай Астравецкай АЭС будзе ўзмоцненая ахова дзяржаўнай мяжы. Там плануюць стварыць дадатковую памежную заставу.

Ігару Банцару далі 10 сутак

Ігару Банцару далі 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 28 чэрвеня каля будынку суда, дзе адбываўся працэс над Анджэем Пачобутам.

Больш за сто затрыманых у “маўклівай акцыі”

Сёння ў 14 гадзін чакаюцца суды над затрыманымі падчас “маўклівай акцыі” 3 ліпеня. У прэс-службе УУС паведамілі, што дакладнай колькасці пра затрыманых пакуль не маюць. Журналісты з размоваў па міліцэйскай рацыі называюць лічбу ў 120 затрыманых удзельнікаў акцыі.

Слонімскія будаўнікі па заробак звярнуліся ў пракуратуру

У пятніцу, 1 ліпеня, з самай раніцы да будынка Слонімскай раённай пракуратуры прыйшло каля трыццаці працаўнікоў мясцовай будаўнічай арганізацыі СУ №187.

Кошты навучання ізноў узрастуць

|

Учора міністр адукацыі Сяргей Маскевіч паведаміў, што з канца ліпеня беларускія ўніверсітэты чарговы раз павялічаць аплату за навучанне – гэтым разам у сярэднім на 20%. Кошты будуць вызначацца ў залежнасці ад выдаткаў кожнай ВНУ.

У Наваградскім замку можа паўстаць музей

|

Пасля кансервацыі і частковай рэстаўрацыі руінаў замку ў Наваградку, там можа з’явіцца невялікі музей.

N.R.M. развітваецца і вітаецца

|

Гурт N.R.M. зайграе 5 ліпеня ў гродзенскім клубе «Пушкін» у межах канцэртнага тура па Беларусі.

Проста аслупянець: новыя пошліны на аўто па расійскіх правілах

|

З 1 ліпеня 2011 года мытныя пошліны для увезеных з-за мяжы аўтамабіляў будуць вылічацца па новых, больш высокіх стаўках.

Пачалі правяраць падвалы гродзенцаў

Супрацоўнікі гродзенскіх ЖЭСаў распачалі рэйды па падвалах жылых дамоў з мэтай спраўдзіць нумарацыю падвальных ячэек у адпаведнасці з нумарамі кватэраў уласнікаў. Плануецца, што непранумараваныя ячэйкі будуць ускрывацца, а іх уласнікі будуць абкладацца штрафамі.

Што вы думаеце пра цягнік Гродна-Кішынёў?

Сёння апошні дзень, калі гродзенцы могуць выказаць сваё меркаванне наконт увядзення бесперасадачнага вагона з Гродна на Кішынёў.