Гарадзенцы ўшанавалі памяць пра Леха Качыньскага
Удзел у цырымоніі пахавання прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі ў Кракаве брала дэлегацыя непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі (СПБ) на чале з Анжалікай Борыс. Прадстаўнікі “афіцыйнага” СПБ арганізавалі ў суботу ў Гродне жалобную імпрэзу ля помніка Міцкевічу.