Галоўнага фінансіста Гродна падазраюць у карупцыі
Як паведаміў сёння “Ежедневник“, справа заведзена па матэрыялах Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.
Выяўленыя міліцыянтамі факты парушэння чыноўнікам закона тычацца 2006-2008 гг.
Артыкул, паводле якога заведзена крымінальная справа, прадугледжвае пакаранне да 10 год пазбаўлення волі.
Ілюстрацыя: ej.by