“Гродна-93”: ёсць першая перамога ў паўфінале
Гульня праходзіла на чужой пляцоўцы. Сёння там жа пройдзе другая паўфінальная сустрэча.
Перамога далася гарадзенцам ва ўпартай барацьбе, пра што што сведчыць лік сустрэчы 74:73.
Паўфінальная серыя будзе працягвацца да 3-х перамог адной з каманд.
Наступныя две гульні пройдуць у Гродне.
У другім паўфінале сілы каманд няроўныя. Віцебскі “Лакаматыў” значна саступае па класе лепшай камандзе краіны – “Мінску-2006”.
У першай сустрэчы гэтых каманд зафіксаваны лік 111-65 на карысць мінчан.
Фота Яраслава Ванюкевіча