У Беларусі верагодны дождж з вулканічным попелам
Элементы, якія знаходзяцца ў гэтым попеле могуць адмоўна паўплываць на здароўе людзей, асабліва тых, хто знаходзіцца зараз у аслабленым стане.
Воблака попелу ідзе на вышыні 6 км. і пакуль не ў’яўляе шкоды для людзей. У бліжэйшыя дні, аднак, у Беларусі і ў тым ліку – на Гарадзеншчыне, чакаюцца ападкі.
Вывяржэнне вулкана адбылося ў Ісландыі 14 красавіка каля ледніка Эйяф’яллайекюль.
З-за аграмаднай колькасці попелу, які ўзняўся ў паветра, у большасці еўрапейскіх краін да сярэдзіны гэтага тыдня адмененыя авіярэйсы.
>
Тэрыторыя, над якой пройдзе ісландская хмара попелу.
Страты авіякампаніі ўжо вылічваюцца ў міліярдах даляраў.
З Беларусі самалёты лётаюць толькі на ўсход кантыненту.
Ілюстрацыі: Mail Online