Абаронца жывёлаў супраць спецаўтагаспадаркі
Сёння у судзе Ленінскага раёна Гродна пачаўся разгляд справы Элы Ласончык супраць “Спецаўтагаспадаркі”. Спадарыня Ласончык патрабуе ад гэтага прадпрыемства прадстаўлення звестак пра колькасць адлоўленных і забітых у Гродне бадзялых катоў і сабак.