Тысячы прыгожых і танных кветак ў крамах горада
Нелегальны груз з Галандыі затрымалі на прапускным пункце “Брузгі” беларуска-польскай мяжы. Грамадзянін польшчы напярэдадні масавай раскупкі кветак у дзень “усіх жанчын” вырашыў зарабіць у абыход усялякіх мытаў.
Як паведамілі БЕЛТА на мяжы амаль 12 тысяч жывых руж, кактусаў і гіпспфілаў перавозіліся без суправаджальных дакумантаў. Агульны кошт незаконнага тавару склаў Br56,5 млн. У дачыненні да правапарушальніка вядзецца адміністратыўны працэс.
На мяжы адзначылі, што напярэдадні свята 8 сакавіка ў краіну завозяць значна болей жывых кветак. Аднак перавезці кветкі нелегальным шляхам гандляры спрабуюць і не толькі ў святочныя перыяды.