Слупск адклаў падпісанне партнёрскай дамовы з Гродна
Ініцыятарамі ўсталявання партнёрскіх сувязяў паміж Гродна і Слупскам сталі ўдзельнікі польскага Таварыства Сяброў Вільні і Гродна.
Як паведамляе агенцтва РАР, кіраўнік гэтай арганізацыі Мар’ян Баратыньскі негатыўна ацаніў рашэнне гарадскіх уладаў і выказаў спадзеў, што партнёрскія стасункі з Гродна ў хуткім часе будуць усталяваныя.
– Супрацоўніцтва Слупска і Гродна напэўна не перашкодзіць палякам у Беларусі – заявіў сп. Баратыньскі польскім журналістам.
На наступным тыдні можа пачаць працу польска-беларуская камісія экспертаў, задачай якой з’яўляецца ўрэгуляванне сітуацыі вакол Саюза палякаў у Беларусі. Пра гэта ў аўторак паведаміў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Нагадаем, што з 2005 г. у краіне існуюць фактычна две арганізацыі з назвай Саюз палякаў у Беларусі. Адну з іх на чале з гарадзенскім прадпрымальнікам Станіславам Сямашкам прызнае беларускі ўрад, але не прызнае легальнай урад Польшчы. Другую, на чале з Анжалікай Борыс, прызнае польскі ўрад, але лічыць нелегальнай кіраўніцтва Беларусі.
Прадстаўнікі абодвух Саюзаў выказалі днямі спадзяванне на тое, што беларуска-польская экспертная камісія дапаможа урэгуляваць канфлікт паміж двума арганізацыямі.
На здымку: польскі ўрад неаднаразова выказваў сваю падтрымку Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс. У тым ліку, прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск (на здымку пабач са сп-няй Борыс).
Фота gazeta.pl