Ці змогуць інваліды карыстацца створанымі для іх умовамі?
Такой магчымасцю змогуць скарыстацца тыя, хто суправаджае інвалідаў І групы і дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васемнаццаці год у паездках на чыгуначным, водным і аўтамабільным транспарце.
Раней бясплатна суправаджаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі можна было толькі для прадстаўлення ім медычнай дапамогі. Зараз можна дапамагаць такім людзям дабірацца на месцы вучобы, працы навучання, працы, адпачынку, установаў культуры, спартыўных пляцовак і гэтак далей.
Змены ў заканадаўстве пракаментавала “Твайму стылю” журналістка і пісьменніца з Залесся Дар’я Ліс, якая сама карыстаецца інвалідным вазком:
– Указ патрэбны і карысны для тых інвалідаў, што могуць хадзіць. Калясачнікі і іншыя людзі з праблемамі ў перамяшчэнні ў прасторы папросту не змогуць з яго скарыстаць. Жывы прыклад – мая сціплая персона. Маю візу і чыста тэарэтычна магу паехаць куды заўгодна, зарабіўшы трошкі грошыкаў (у Вільню, да прыкладу… на цягніку!
Але! Падняцца ў вазку на беларускі цягнік не магу – няма спецыяльнага прыстасавання, пад’ёмніка.
Як пісала Марыйка Мартысевіч у “Новым часе”: “Цягнік «Магілёў — Вільня» стаіць у Залессі дзве хвіліны. Гэтага часу дастаткова, каб паказаць правадніцы квіток і ўскочыць на падножку вагона.
Для таго, каб паказаць правадніцы некалькі квіткоў, залезці на падножку з чалавекам у руках, скласці вазок, занесці вазок у тамбур — гэтага часу катастрафічна мала.
Цалкам верагодна, давядзецца зрываць стоп-кран і плаціць штраф. Каб пасадзіць інваліда на вазку на цягнік Беларускай чыгункі, патрэбныя час і высілкі некалькіх дужых мужчынаў.
Паколькі людзям з фізічнымі абмежаваннямі і так увесь час здаецца, што яны замінаюць гэтаму свету налева і направа, яны стараюцца не складаць яму залішніх праблем”.
Фота http://www.rg.ru/2008/07/02/reg-kavkaz/invalidy-pandusy-stavkray.html