Сёлета – без Кубка
Гандбалісткі “Гараднічанкі” не змаглі захаваць у сябе яшчэ на год Кубак Беларусі. Гарадзенкі саступілі сёння ў гасцёх сталічнаму БНТУ і развіталіся з ганаровым трафеем.
Гандбалісткі “Гараднічанкі” не змаглі захаваць у сябе яшчэ на год Кубак Беларусі. Гарадзенкі саступілі сёння ў гасцёх сталічнаму БНТУ і развіталіся з ганаровым трафеем.
Арыштаваны ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч 10-й дзень (з 16 красавіка) трымае галадоўку пратэсту ў СІЗА ГУЎС Мінгарвыканкама. На дадзены момант ён перамешчаны ў медсанчасць, яго стан пагоршыўся.
У першых паўфінальных матчах чэмпіёны краіны – баскетбалісты мінскага «Віталюра» на сваёй пляцоўцы двойчы выйгралі ў «Гродна-93» з лікам 73:57 і 63-54.
Падыходжу да шапіка з цыгарэтамі. Перада мной малады чалавек пытае Camel і працягвае звычайную суму. Прадаўшчыца вінавата кажа, што бракуе 400 рублёў…
– Калі падаражэлі? – Пытаю.
– Сёння. – Працягвае мне «паперку» са спісам, якія цыгарэты падаражэлі ад сёння.
Гродзенская вобласць трапіла ў аўтсайдэры (па статыстычных паказчыках, зразумела) адразу па двух пазіцыях – выкананню гадавога прагнознага паказчыка і стварэнню новых працоўных месцаў.
У Гродна адкрыўся міжнародны байкерскі злёт. Ужо ўчора вершнікі ў чорным «лёталі» па вуліцах на сваіх шыкоўных матацыклах. Зрэшты, з поўным прытрымліваннем ПДР.
Сёння ў вёсцы Парэчча Гродзенскага раёна пачалося свята духавой музыкі «Фанфары сяброў», якое прадоўжыцца два дні.
Сёння спаўняецца 65 гадоў Зянону Пазняку – першаму старшыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне», былому дэпутату Вярхоўнага Савету. Свой юбілей ён святкуе ў эміграцыі, куды быў вымушаны з’ехаць у 1996 годзе, пазбягаючы арышту.
Днямі ў паштовых скрынях слонімцы знайшлі інфармацыйныя ўлёткі з назвай «Нужна ли Беларуси атомная электростанция?». Рэакцыя ўлад не прымусіла сябе чакаць: супрацоўнік аддзела па выхаваўчай і сацыяльнай працы упраўлення адукацыі Слоніма Максім Маслаў прыйшоў з праверкай у… рэдакцыю «Газеты Слонімскай».
Сёння каля вёскі Баруны Ашмянскага раёна адкрыты мемарыяльны знак у памяць аб подзвігу экіпажа паветранага судна «Илья Муромец» у гады Першай Сусветнай вайны.