Уладзімір Саўчанка пакінуў пасаду старшыні аблвыканкаму
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, адстаўка старшыні Гарадзенскага аблвыканкама звязаная са станам здароўя Саўчанкі, які папрасіў «перавесці яго на працу з меншым аб’ёмам задач».
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, адстаўка старшыні Гарадзенскага аблвыканкама звязаная са станам здароўя Саўчанкі, які папрасіў «перавесці яго на працу з меншым аб’ёмам задач».
На працягу года на Гродзеншчыне адбылося 42 аўкцыёны, на якіх прададзена 378 дзяржаўных аб’ектаў. Нерухомасць пераважна карыстаецца попытам у абласным цэнтры і раённых гарадах Прынёмання.
Гарадзенка Тамара Шукайла ужо два гады дамагаецца стварэння прыстойных умоваў жыцця ў доме 165 па вуліцы Дзяржынскага. Урэшце ўсе яе намаганні засталіся марнымі і жанчына звярнулася ў суд.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Народы, культуры і сацыяльныя працэсы на памежжы” адбудзецца 22-23 лютага ў Гародні. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Фонд ААН у сферы народанасельніцтва, Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Інстытут сацыялогіі НАН.
Першай гучнай музычнай падзеяй у жыцці Гродна стаў сёлета рок-фэст “Три шурупа”, які адбыўся 22 студзеня ў Абласной філармоніі. Фестываль праходзіў на дзвюх пляцоўках адначасова і каб паспець усіх убачыць і паслухаць, моладзь была вымушана лётаць з другога паверха на трэці і наадварот.
Творчая выстава да 50-годдзя гродзенскай Абласной арганізацыі Беларускага саюза Архітэктараў адчыніла свае дзверы 22 студзеня. Наведвальнікі выставы могуць убачыць макеты і планшэты, на якіх красуюцца сучасныя і будучыя пабудовы Гародні.
У сувязі з павелічэннем колькасці пажараў і гібеллю людзей у вагні ад сёння на Гродзеншчыне абвешчаны месячнік пажарнай бяспекі.
Эстрадна-забаўляльная праграма пад назвай “Фабрыка мультызорак”, разлічаная на дзяцей ад чатырох да дванаццаці гадоў, разгорнецца ў гродзенскай філармоніі 28 студзеня.
Сёння ў Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане распачынаюцца слуханні па справе беларускіх спартоўцаў Івана Ціхана і Вадзіма Дзевятоўскага.
Найбольшая колькасць аварый на Гродзеншчыне здараецца па аўторках, пятніцах і суботах.