Ціхан і Дзевятоўскі накіраваліся ў Лазану

|

Судовае рашэнне мусіць быць прынятае цягам двух месяцаў.

На алімпіядзе ў Пекіне ў спаборніцтвах па кіданні молата Вадзім Дзевятоўскі заняў другое месца, гродзенец Іван Ціхан – трэцяе.

Аднак па выніках допінг-пробаў беларускіх спартоўцаў абвінавацілі ў выкарыстанні забароненых рэчываў і запатрабавалі вярнуць алімпійскія медалі.

Ціхан і Дзевятоўскі катэгарычна адмаўляюць выкарыстанне допінгу і да гэтай пары абараняюць свае інтарэсы ва ўсіх магчымых інстанцыях.

Гэта ўжо абышлося спартоўцам ў 200 тысяч долараў.

Калі беларусаў прызнаюць вінаватымі, Іван Ціхан будзе дыскваліфікаваны на 2 гады, Вадзім Дзевятоўскі, які і раней быў заўважаны ў выкарыстанні допінгу, – пажыццёва.

Паводле http://interfax.by 

Фота з сайта http://naviny.by