Уладзімір Саўчанка пакінуў пасаду старшыні аблвыканкаму
Аблвыканкамам будзе пакуль кіраваць першы намеснік Саўчанкі Іван Жук. Спадар Жук стаў першым намесьнікам кіраўніка вобласьці прыблізна год назад. Прызначэньне выглядала даволі нечакана, бо перад тым ён быў дырэктарам Ваўкавыскага мясакамбінату.
Гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут кажа, што чуткам пра сыход Уладзіміра Саўчанкі з пасады кіраўніка вобласці ўжо гадоў пяць. А той кіраваў сабе Гродзеншчынай ад 2001 года, заняўшы пасаду старшыні аблвыканкаму пасля смерці Аляксандра Дубка. «Такога кіраўніка, як Саўчанка, ужо не будзе. Яго адмыслова сюды прыслалі «навесці парадак», — мяркуе Пачобут. І прыгадвае зробленае за гады кіраванне Саўчанкам: ліквідацыя незалежнай прэсы — газетаў «Пагоня» і «Біржа інфармацыі», руйнаванне гістарычнага цэнтра каралеўскага гораду, наступ на Саюз палякаў. «Незалежнае грамадства Гродна дакладна шкадаваць не будзе пра ягоны сыход», — падкрэслівае журналіст.
Мажліва, падзея адаб’ецца і на справе Аўтуховіча і Асіпенкі. Адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка мяркуе, што пасьля адстаўкі Саўчанкі можна было б дамагчыся накіраваньня справы на разгляд у Гарадзенскі абласны суд: “Бліжэй да месца верагодных падзей, бліжэй да асноўных сьведак. І ў такім разе, калі мы не пагодзімся з прысудам, можна будзе яго абскардзіць у вышэйшай судовай інстанцыі”. Як вядома, прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча і ягонага знаёмага, былога вайскоўца Ўладзімера Асіпенку абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту супраць былога кіраўніка гарадзенскай вэртыкалі Ўладзімера Саўчанкі.
Па інфармацыі Радыё Свабода і Наша Ніва
Фота blog.grodno.net