За год 42 аўкцыёны па нерухомасці
Паводле дадзеных фонда Гроднааблмаёмасць, пераважную большасць аб’ектаў, якія прапануюцца ўладамі на продаж, складаюць будынкі сацыяльна-культурнага і прамысловага прызначэння ў сельскай мясцовасці, якія доўгі час не выкарыстоўваюцца па прызначэнню і ў большасці сваёй патрабуюць капітальных рамонтаў. Сума прыбытку ад продажу маёмасці склала 5.969.609 тыс.рублёў.
Але далёка не ўсе прапанаваныя аб’екты набылі новых гаспадароў, прыкладам, паркава-палацавы комплекс Свяцк у сувязі з адсутнасцю пакупнікоў быў безаплатна перададзены санаторыю “Азёрны”, які ў свой час належыць Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь. Як сцвярджае гродненскі краязнаўца Ігар Лапеха, гэта далёка не самы горшы варыянт: – Любы варыянт па якім рабіліся б рэстаўрацыйныя, альбо рамонтныя работы, для гэтага будынка падыходзіць. Трэба тэрмінова латаць дах, трэба даваць ацяплення ў гэты будынак, чым хутчэй, тым лепш.
Як паведамілі ТС у гарвыканкаме, у гэтым годзе у горадзе сярод іншых быў прададзены дзіцячы садок доўгабуд па вул. Лелявеля 12. Будынак будзе прыстасаваны пад офісныя і гандлёвыя патрэбы. Таксама 3 кватэры па вул. Савецкай, якія пуставалі доўгі час, прададзеныя і будуць месціць офісы. Была набыта ў прыватную ўласнасць і кацельня па вул.Карскага, што стаяла без гаспадара каля 5 год. За мінулы год па горадзе дзяржаваю прададзена 11 зямельных участкаў пад пабудову жылых катэджаў.
З выкарыстаннем інфармацыі Радыё Рацыя
Фота http://img11.nnm.ru