Беларуская астраномія пачалася са Скарыны

У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага прайшла прэзентацыя новай кнігі краязнаўцы Леаніда Лаўрэша “I зорнае неба над галавой…: Нарысы з гiсторыi астраномii”.

На выходных у Гродне гарачыня і навальніцы

|

Тэмпература паветра ў рэгіёне за апошнія суткі на 6-7 ºС перавысіла кліматычную норму, учора ўвечары ў Лідзе і Ашмянах сіноптыкі адзначалі сухія навальніцы.

На Гарадзеншчыне “конкурс” у войска – 3 чалавекі на месца

|

Вясновы прызыў у войска пачаўся 15 траўня. Гэтым разам з Гродзенскай вобласці на тэрміновую службу пойдуць 1300 прызыўнікоў.

Гарадзенскія ПТВ і коледжы выставяць на продаж вырабы навучэнцаў

|

Абласная выстава-кірмаш тавараў і вырабаў, зробленых ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пройдзе на Савецкай плошчы.

У Беларусі рыхтуюць забарону палення ва ўсіх грамадскіх месцах

|

Праект супрацьтытунёвага закона  змесцяць для грамадскага абмеркавання на сайце Міністэрства аховы здароўя напярэдадні Сусветнага дня без тытуню, які адзначаецца 31 траўня.


Рашэннем гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці канфіскавана партыя маку

|

На карысць дзяржавы вырашана канфіскаваць партыю насення маку коштам 1,326 мільярдаў рублёў.


“Год беражлівасці”: як зрабіць оваскоп?

У іранічна-эканамічнай рубрыцы “Год беражлівасці” працягваем даваць парады па канструкцыі карысных прыстасаванняў у хатніх умовах. Сённяшняя парада безумоўна спадабаецца юным натуралістам!

Працягваецца прыём прац на фотаконкурс “Эка-вандроўка па Гародні”

|

Да 17 траўня чытачы “Твайго стылю” маюць магчымасць паўдзельнічаць у фотаконкурсе на экалагічную тэматыку ды атрымаць каштоўныя прызы.

Прэзентацыя новай кнігі Алеся Смалянчука пройдзе ў Гродне

Кнігу “Беларуская гісторыя: знайсці чалавека” аўтар прадставіць гарадзенцам 17 траўня ў галерэі “Крыга”. На 180 старонках выдання сабраныя восем тэкстаў, прысвечаных гісторыі штодзённасці, біяграфістыцы, гісторыі ідэй ды вуснай гісторыі.

“Кірмаш праектаў”: яшчэ ёсць час, каб заявіць свету пра тваю культурніцкую ідэю!

|

16 мая ў гарадзенскай кавярні H2O адбудзецца “Кірмаш праектаў”. Гэта пляцоўка для абмеркавання ідэй развіцця культурніцкай прасторы Гродна. Да 14 мая кожны мае шанец заявіць да ўдзелу прэзентацыю свайго праекта. Пасля кірмашу адбудзецца дыскусія, прысвечаная супрацоўніцтву паміж культурнымі асяроддзямі горада.