Заўтра ў Гродне пачнуцца апошнія этапы міжнародных велагонак
Міжнародная роварная гонка “Нёман” фінішуе ў гэтую нядзелю ў Гродне. Яе ўдзельнікі, 90 маладых раварыстаў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі стартавалі 25 ліпеня ў Беластоку. Гэтая гонка з’яўляецца самай вялікай этапнай роварнай гонкай, траса якой ідзе па беларуска-польскай памежнай зоне.