Mirum Music Festival 2016: квіткі на самы атмасферны фестываль Беларусі ўжо ў продажы

|

Лета ўсё бліжэй і калі вы яшчэ не задумваліся аб планах на ўжо блізкі жнівень, то цяпер самы час. З 12 па 14 жніўня на зялёным лузе ля Мірскага Замка пройдзе самы атмасферны музычны фэст Беларусі – Mirum Music Festival. У гэтым годзе арганізатары наважыліся на тры фестывальныя дні: 12 і 13 жніўня – асноўныя дні ды 14-га – afterparty прыемным бонусам для ўсіх, хто мае квіткі на першы, другі або два дні.

“Падарожжы дылетанта” ў інтэрнэце: вёска Муравана ў Бераставіцкім раёне

|

Праграма Юрыя Жыгамонта, якая за 15 гадоў існавання стала адным з самых пазнавальных праектаў беларускага тэлебачання, працягвае выходзіць у інтэрнэце. Адзін з майскіх выпускаў прысвечаны вёсцы Муравана ў Бераставіцкім раёне.

Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам!

|

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў 5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by

Напярэдадні фестывалю нацыянальных культур у адрэстаўраванай кірсе адкрыюць канцэртны сезон

|

Першы канцэрт пасля рэстаўрацыі інтэр’ераў лютэранскага храма пройдзе 3 чэрвеня, наступны – 4 чэрвеня. Яны адкрыюць чарговую серыю дабрачынны канцэртаў. А ўжо ў ліпені тут адбудзецца другі міжнародны фестываль арганнай і камернай музыкі.

Ноч музеяў 2016: Новы замак запрашае на “Сны ў майскую ноч”

|

Наведаць усе экспазіцыі Старога і Новага замкаў, паўдзельнічаць у квэсце, наведаць сінемасалон і фотаатэлье, пакаштаваць веганскую ежу і паслухаць эксперыментальную музыку можна будзе 20 мая на сёлетняй Ночы музеяў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.

Вікінгаў у Гродне не будзе – экспедыцыю перанеслі на лета

З-за недахопу ўдзельнікаў рэканструктары былі вымушаныя перанесці экспедыцыю ад берагоў Гродна да Балтыкі. Дракар “Яцвяг” з’явіцца на Нёмане не раней за ліпень.

У Польшчы павялічваецца мінімальная сума для афармлення TAX FREE

|

Каб аформіць TAX FREE – вяртанне падатку VAT для замежнікаў – з 1 чэрвеня 2016 года ў польскіх крамах трэба будзе набываць тавары на агульную мінімальную суму 300 злотых. Раней хапала 200 злотых. Змены ўвяло распараджэнне Міністра фінансаў Польшчы ад 1 красавіка 2016 года.

На “Мова Нанова Гародня” прыедзе ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра

|

На наступных занятках, 16 мая, госцем будзе Марыя Міцкевіч – унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра.

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў

|

З 5 мая да 10 чэрвеня будзе адкрыты прыём працаў ад удзельнікаў Фестывалю, а цырымонія ўзнагароджання пройдзе 30 чэрвеня ў Мінску. Фестываль не страціў сваёй сацыяльнай значнасці, таму ўдзел у ім, як і заўсёды, бясплатны.

У вёсцы Гожа ля Гродна перакрылі ўсе вулічныя калонкі

|

Частка жыхароў вёскі Гожа Гарадзенскага раёна пазбаўленыя водазабяспячэння. Людзі засталіся без вады, бо камунальнае прадпрыемства “Мяжа” ліквідавала вулічныя калонкі, перадае “Радыё Рацыя”.