Паліва зноў падаражэе
Ад заўтра кошты на паліва падвысяцца на 10-10,5%. Гэта ўжо другое падаражэнне за месяц.
Акрамя таго, адменена абмежаванне на разавую запраўку дызельным палівам на памежных АЗС.
Ад заўтра кошты на паліва падвысяцца на 10-10,5%. Гэта ўжо другое падаражэнне за месяц.
Акрамя таго, адменена абмежаванне на разавую запраўку дызельным палівам на памежных АЗС.
Заўтра Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей адкрывае выставу, прысвечаную падзеям 1941 года і перыяду акупацыі.
Арганізатары абяцаюць паказаць гродзенцам унікальныя экспанаты.
У гродзенскіх шапіках “Белсаюздруку” назіраецца падвышаны попыт на праязныя білеты і квіткі на праезд у грамадскім транспарце. Па словах прадаўшчыцы аднаго з шапікаў каля чыгуначнага вакзала, асаблівага ажыятажу чакаюць заўтра.
У гродзенскай лютэранскай кірсе адбудзецца акустычны рокавы канцэрт. Квіткі на канцэрт прадавацца не будуць – аднак чакаецца, што слухачы пакінуць нейкія грошы ў якасці ахвяравання для кірхі, будынак якой будзе рэстаўравацца.
31 сакавіка Канстытуцыйны суд Беларусі правядзе экспэртызу польскага закону “Аб карце паляка” на адпаведнасьць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
У Беластоку выдалі дзвюхмоўную аўдыёкнігу з выбранымі вершамі Віктара Шведа, аднаго з найбольш вядомых беларускамоўных аўтараў у Польшчы. Дыск будзе даступны найперш у бібліятэках, у тым ліку на Гродзеншчыне.
Гродзенская крытычная маса адкрыла чарговы веласезон. Каб атрымаць дазвол на яе правядзенне, арганізатарам давялося пагрукацца ў шмат кабінетаў. Першы сёлетні велапраезд сабраў каля 60 раварыстаў.
У горадзе штодня працуе 3 эвакуатары. З наступнага тыдня да іх далучыцца чацьвёрты, з вылетам стралы да 9 метраў, што дазволіць дастаць практычна любы няправільна прыпаркаваны аўтамабіль.
Пад лозунгам “Пачуй нас!” ў нядзелю 27 сакавіка ў Варшаве адбыўся канцэрт “Solidarni z Białorusią” (“Салідарныя з Беларуссю”).
Падчас акцыі было выўлена 117 пешых удзельнікаў руху, якія ў стане алкагольнага ап’янення сталі віноўнікамі ДТЗ.