Аляксандр Мілінкевіч чытае лекцыі ў Нямеччыне

|

Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца з двухдзённым візітам ў Нямеччыне па запрашэнні Рэзенбурскага універсітэта ў Баварыі, дзе прачытае некалькі лекцыяў пра Беларусь для нямецкіх студэнтаў.

Пярсцёнак перакусвалі абцугамі

|

Лідскія выратавальнікі вызвалілі з бяды 12-гадовага школьніка, які надзеў на палец знойдзены пярсцёнак ды аніяк не мог яго зняць.

Трынаццатая гадавіна рэферэндума

|

Рэферэндум, які адбыўся 24 лістапада 1996 г., скасаваў дзеянне Канстытуцыі 1994 г. Дзень незалежнасці быў перанесены на 3 ліпеня. Усенароднае галасаванне пакінула таксама ў сіле смяротнае пакаранне.

Аўтара тысячнага каментара ў “Тваім стылі” чакае ўзнагарода!

|

Юбілейны каментар быў атрыманы ўвечары 23 лістапада ад чытача dashka. Рэдакцыя запрашае яго ў чацьвер за падарункам!

Канадцаў агітуюць шукаць жонак у Гродне

|

Беларускія жанчыны з’яўляюцца экзатычнымі і прываблівымі. Да таго ж жанчын з такім добрым сэрцам вы нідзе больш не сустрэнеце. Такімі словамі агітуе канадцаў шукаць сабе жонак у Беларусі тамтэйшае шлюбнае агенцтва, якое мае дзелавога партнёра ў Гродне.

Прэзентацыя кнігі пра хор “Бацькаўшчына”

|

Пачытаць кнігу “Гучыць наш хор” і паслухаць “ужывую” спевы ўнікальнага калектыву змогуць удзельнікі імпрэзы, якая пройдзе 25 лістапада ў памяшканні “Таварыства Беларускай Школы” у Гродне.

У Гродне – музей піва, а ў Лідзе – аўтамабільны завод

|

Застаецца толькі знайсці інвестараў пад гэтыя цікавыя праекты, прэзентаваныя нядаўна на Мінскім інвестыцыйным Форуме.

Да Калядаў у Фарным касцёле з’явіцца “Глёрыя”

|

Так называецца вітраж самага верхняга яруса ўнікальнага алтара, які моцна пацярпеў у час пажара ў ліпені 2006 г. Да сярэдзіны снежня на алтар будуць усталяваныя і скульптуры яшчэ двух “пагарэльцаў” – апостала Сымона і Святога Амброзія.

На пляцоўку будаўніцтва АЭС у Астраўцы прыйшлі археолагі

|

Спецыялісты будуць шукаць гісторыка-культурныя каштоўнасці.

Падаткавая інспекцыя цікавіцца падлеткамі

|

Непаўналетніх навучэнцаў курсаў польскай мовы, арганізаваных фірмай “Палоніка” пры непрызнаваным уладамі Саюзе палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, выклікаюць на размову.