У Гродне – музей піва, а ў Лідзе – аўтамабільны завод
Будаўніцтва музея піва разам з гатэльна-забаўляльным комплексам на беразе Нёмана абыйдзецца патэнцыйным інвестарам у 11 міліёнаў даляраў. Акупіцца гэтыя грошы павінны праз 5 гадоў.
Сорак міліёнаў даляраў патрэбныя на будаўніцтва ў Лідзе завода па зборцы легкавікоў з эканамічным расходам паліва. Штогод з канвеера завода могуць выходзіць 20-30 тыс. аўтамабіляў. Іх кошт мае складаць каля 6 тыс. даляраў. Завод павінен акупіцца за 4 гады.
Самым жа дарагім з прапанаваных замежным інвестарам беларускіх праектаў стаў план па будаўніцтве пад Зэльвай вугальнай электрастанцыі. Яе мяркуемы кошт – 2 міліярды 100 млн. даляраў. Акупіцца будоўля праз 12 гадоў.
Дарэчы, на думку беларускіх эколагаў гэты праект па ступені сваёй шкоды для навакольнага асяроддзя ўяўляе яшчэ большую пагрозу, чым плануемая Астравецкая АЭС альбо ўжо будуемая Гарадзенская ГЭС.
Выкіды — ад спальваньня вугальнага пылу — утрымліваюць вялікую колькасьць канцэрагенных рэчываў, у прыватнасці – сернай кіслаты.
Пагрозай для рэалізацыі ўсіх згаданых вышэй праектаў можа стаць неспрыяльныя ўмовы для інвестараў. З прыведзенай табліцы (крыніца – infobank.by) відаць, што па паказчыку прамых замежных інвестыцый Беларусь істотна саступае сваім суседзям.
На здымку з tgs.ru: музей піва ў Львове