У Гродне прэзентуюць новую кнігу пра мяжу, якая падзяляла беларускія землі да 1939 года

|

Памежнае жыццё, дыверсанты, барацьба выведак на міжваеннай савецка-польскай мяжы – пра ўсё гэта і не толькі можна прачытаць у новай кнізе кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941”. Гісторык прэзентуе яе 31 кастрычніка ў гарадзенскай Краме “Ц”.

У Гродне сталая жанчына сцягнула ў суседа мэблю

|

Гарадзенец пакінуў у пад’ездзе  камп’ютарны стол і паліцу, а калі вярнуўся, іх ужо не было. Міліцыя пачала шукаць мужчыну спартовага выгляду, які мог бы скрасці мэблю, але падазраванай выявілася дробная жанчынка 57 гадоў, паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.

За вакном восень шэрая, а ў дзіцячым клубе “Лета” – каляровая і цёплая!

|

Творчы праект “АнТрисоль” дзеліцца з дзецьмі цёплай, душэўнай і ўтульнай атмасферай восені. Тэматычныя сустрэчы пройдуць 27 і 31 кастрычніка у дзіцячым клубе “Лета” (вул. Стэфана Баторыя, 8б, 2 паверх).

Фірма-рэзідэнт СЭЗ “Гроднаінвест” не заплаціла больш за 800 млн рублёў падаткаў, магчыма крымінальная справа

|

Прыватнае прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю тэкстыльных вырабаў, занізіла свае даходы за 2013-2015 гады. Несупадзенне лічбаў у падатковых дэкларацыях і дакументах фірмы знайшлі падатковыя інспектары Ленінскага раёна Гродна ў час выяздной пазапланавай праверкі, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва Гарадзеншчыны скарачаецца, але не такімі тэмпамі, як у мінулым годзе

|

Па стане на 1 кастрычніка 2015 ў Гродзенскай вобласці жыве 1 51,2 тыс. чалавек. За дзевяць месяцаў гэтага году колькасць насельніцтва скарацілася на 1 409 чалавек, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

Гарадзенскія выратавальнікі дасталі з калодзежа касулю

|

У вёсцы Каменка Гродзенскага раёна касуля правалілася ў вадаправодны калодзеж. Жывёлу 26 кастрычніка заўважыў дачнік, што праходзіў міма, ён і выклікаў выратавальнікаў.

У Гродне пройдзе першая “РетроСреда”

|

Танцы ў стылі 20-30-х гадоў, конкурсы ды майстар-класы чакаюць удзельнікаў першай танцавальнай вечарыны, якая адбудзецца 28 кастрычніка ў рэстаране “Тапаз”.

Першая “РэтраСерада” адбылася ў Гродне

|

Першая танцавальная вечарына ў стылі рэтра адбылася 28 кастрычніка ў рэстаране “Тапаз”. Удзельнікі патанцавалі пад хіты 20-30 гадоў, даведаліся пра музыкальную культуру мінулай эпохі, паўдзельнічалі ў танцавальным майстар-класе.

З польскім сайтам можна эканоміць на пакупках

|

У лютым польская кампанія International Coupons запусціла ў Беларусі сайт Picodi.by, які дапамагае эканоміць на пакупках у інтэрнэце. Закупацца ў анлайне стала надзвычай модна – не трэба ўставаць з канапы, хавацца ад дакучлівых кансультантаў і пхацца ў чарзе на касе. Зрабіць заказ можна ў спакойнай абстаноўцы дома. А дзякуючы такому сайту як Пікодзі пакупкі праз інтэрнэт стануць яшчэ таннейшымі.

У Гродне ў прыватным доме выбухнуў кацёл: пацярпелі маладая маці і дзіця

|

Разрыў катла здарыўся раніцай 29 кастрычніка ў прыватным доме па завулку Якуба Коласа ў Гродне. Выратавальнікаў выклікаў дзяжурны фельчар станцыі хуткай дапамогі, паведамілі ў прэс-службе МНС.