Пачалася рэгістрацыя на “Гонкі за птушкамі”

|

Юбілейны Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі Birdrace-2013 адбудзецца 7 верасня.

Рэгістрацыя на ўдзел адкрытая да 18.00 6 верасня.

Урад абяцае гаспадарам забітых з-за АЧС свіней дапамагчы набыць іншую скаціну

|

Паводле галоўнага ветэрынарнага ўрача Гродзенскай вобласці Мікалая Ката, у вёсцы Чапунь Іўеўскага раёна, ачазе АЧС, і зоне пагрозы распаўсюду АЧС праведзены ўсе неабходныя ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы, кампенсацыі за забраных у гаспадароў свіней выплачаныя.

Лідчук пабудаваў інавацыйную вібрамашыну для забівання паляў

Старэйшы майстар Лідскага ЖКГ Вітальд Станіслававіч Аляхновіч стварыў вібрамашыну, з дапамогай якой можна надзейна ўмацоўваць сцены ямін, каб зрабіць працы пры раскопванні каналізацыйных труб бяспечнымі і зручнымі.

Байк Фэст у Лідзе. Для дзяўчат танней

|

Сёмы Лідскі Байк Фэст мотаклуб Devoid of rights MCC ладзіць 30-31 жніўня ў нязменным месцы: на базе аздараўленчага летніка “Бярозка” у 15-ці км ад Ліды.

“Еўрарэгіён “Нёман” зноў у Гродне

|

Універсальная выстава кірмаш 26-28 верасня ў 15-ты раз пройдзе ў Гродне.

У спартовым комплексе “Нёман”  свае дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і сферы паслуг прадставяць беларускія і замежныя прадпрыемствы.

П’яны расеец без штаноў буяніў у Солах

П’яны жыхар Калінінграда сам не ведае, як патрапіў у вёску Солы Смаргонскага раёна. Там ён завітаў у краму, у якой разбіў вітрыну, і ў дом мясцовай пенсіянеркі, дзе таксама не пакінуў вокны цэлымі.

“ДОМ”. Прэм’ера міжнароднага тэатральнага праекта на сцэне гродзенскага драмтэатра

|

27 верасня міжнародная творчая каманда, якая працуе з дзецьмі з дзіцячых дамоў у праекце “Дом”, прадставіць гарадзенцам спектакль з аднайменнай назвай.

Сталі вядомыя новыя кошты на навучанне ў Гродзенскіх ВНУ

|

Пасля павышэння коштаў з 1 верасня першакурснікам, якія паступілі на платную форму навучання у ГрДУ імя Янкі Купалы, за год навучання давядзецца заплаціць ад 13 да 15,5 мільёна рублёў. Год таму гэта каштавала 10-13 мільёнаў.

Памежнікі дапамагалі кантрабандыстам. Распачатая крымінальная справа

|

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці прыняло да вытворчасці крымінальныя справы, распачатыя Дзяржрагранкамітэтам у дачыненні двух службоўцаў Лідскага памежнага атрада.

Гарадзенскія дзеці – героі бігбордаў

|

Гарадзенская абласная ДАІ, як і абяцала, зрабіла чарговыя 50 бігбордаў з серыі “Увага – дзеці!”.

Героямі сюжэтаў сталі дзеці, чые бацькі трапілі ў поле зроку інспектараў як адказныя кіроўцы.