З адыходаў ад перапрацоўкі ільну ў Ашмянах будуць вырабляць посуд

|

Выраб аднаразовага экалагічна чыстага посуду прапануе наладзіць прадпрыемства “Ашмяны-лён”. На гэта патрэбныя 140 тысяч еўра.

Лагвінец і Фёдараў расказалі ў Гродне пра плюсы і мінусы Еўрасаюза

Вядомыя беларускія палітолагі Алесь Лагвінец і Андрэй Фёдараў прэзентавалі ў Гродне спецвыпуск Бюлетэня Еўрапейскіх клубаў, прысвечаны дзесяцігоддзю сяброўства Польшчы і Літвы ў Еўрасаюзе. Выступоўцы расказалі як пра пазітыўныя, гэтак і пра адмоўныя моманты еўраінтэграцыі.

АЛМІ на Пушкіна “замініравалі” (фота)

|

У сувязі з апошнімі падзеямі ў Валгаградзе, беларуская міліцыя ва ўзмоцненым рэжыме працуе на вучэннях па прадухіленню тэрактаў. Гарадзенскія незапланаваныя вучэнні праходзілі ва ўніверсаме “Алмі” па вуліцы Пушкіна.

У гарадзенскім гатэлі “Амега” знайшлі труп

Як паведамляе пошукава-выратаваўчая група “Анёл”, труп невядомага мужчыны быў знойдзены ў гасцініцы “Амега” 27 студзеня.

Гарадзенцы 1-2 лютага змогуць бясплатна пакатацца на лыжах у Каробчыцах

|

У першыя выходныя лютага з 10 да 17 гадзін усе ахвотныя змогуць тэставаць лыжныя трасы новага гарналыжнага курорта, што пабудаваны ў Каробчыцах пад Гродна. Для наведнікаў будзе арганізаваны пункт харчавання, медпункт, а вось пракату лыж не будзе.

“Нёман” мінімальна абыграў “Гомель”

|

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі па хакеі, гарадзенскі “Нёман” на выездзе з мінімальным лікам абыграў хакеістаў “Гомеля” – 0:1.

На “Азоце” выяўленыя новыя махінацыі

|

На прадпрыемстве выяўленыя незаконна спісаныя нібыта на мадэрнізацыю аднага з цэхаў вырабы са сталі.

У Гродне прэзентуюць бюлетэнь пра дзесяць год Літвы і Польшчы ў ЕС

|

Гродзенскі Еўрапейскі клуб запрашае на прэзентацыю спецвыпуску Бюлетэня Еўрапейскіх клубаў, прысвечанага дзясятай гадавіне сяброўства Літвы і Польшчы ў Еўрапейскім саюзе.

Распачаўся конкурс аналітычных артыкулаў “Моладзевая палітыка вачыма маладых беларусаў”

|

Нацыянальны моладзевы савет “РАДА” абвяшчае конкурс аналітычных матэрыялаў у галіне моладзевай палітыкі. Лепшыя матэрыялы будуць апублікаваныя, а іх аўтары атрымаюць узнагароды. Дэдлайн – 15 красавіка 2014.

Музей Максіма Багдановіча ў Гродне можа аднавіць працу ўжо ў лютым

|

Супрацоўнікі звольніліся па сваім жаданні і атрымалі выхадную дапамогу, ідзе юрыдычная працэдура рэарганізацыі – тлумачаць чыноўнікі.