З адыходаў ад перапрацоўкі ільну ў Ашмянах будуць вырабляць посуд

|

Акцыянернае таварыства гатовае стварыць новы цэх і закупіць абсталяванне для выпуску аднаразовага посуду з адыходаў ільнотрасты.

Прадпрыемства мае дастаткова сыравіны і магутнасцяў для вырабу новай прадукцыі. Вядуцца перамовы з патэнцыйнымі інвестарамі і пастаўшчыкамі абсталявання.

Праект перспектыўны, бо такі посуд лічыцца нетаксічным, няшкодным для здароўя і экалагічнага асяроддзя і карыстаецца попытам.

ААТ “Ашмяны лён” спецыялізуецца на першаснай перапрацоўцы ільну, вырабляе ільновалакно. У 2013 годзе прадпрыемства, на якім працуе 200 чалавек, вырабіла каля 1 тысячы тон прадукцыі.

 

Здымак http://www.22ts.ru