У гарадзенскім гатэлі “Амега” знайшлі труп

Валанцёры “Анёла” просяць дапамогі ў ідэнтыфікацыі загінулага.

 

Прыкметы: каля 25 год, рост 175 см, сярэдняга складу, русыя валасы сярэдняй даўжыні. Апрануты ў белую зімовую куртку, шэры швэдар, светла-бежавы джэмпер, сінія джынсы і бэжавыя боты.

 

Калі ёсць падставы меркаваць, што вы ведаеце памерлага, яго фота можна знайсці ў групе “Анёла” ў ВК. Там жа – кантакты, па якіх можна звяртацца.

 

На здымку – гасцініца “Амега”

Здымак Наталлі Дораш, forum.znyata.com