Бясплатных віз на спектаклі Падляшскай оперы і філармоніі больш не будзе

Аказалася, што візы, якія з сакавіка выдаваліся пакупнікам білетаў на спектаклі оперы ў Беластоку, не згодныя з візавым кодэксам, што дзейнічае ў ЕС з красавіка 2010 г. Гэта высветлілася 6 чэрвеня на рабочай сустрэчы ў МЗС Польшчы.

Гарадзенскія аўтобусы зноў змяняюць маршруты

|

Аўтобусы № 3, 19, 37 і 37Э, якія з 15 траўня мелі канчатковым прыпынкам аўтобусны, а не чыгуначны вакзал, зноў будуць заходзіць на чыгунку.

Восем гарадскіх аўтобусаў будуць хадзіць інакш у перыяд з 8 чэрвеня да 24 гадзін 1 верасня.

Ноч без алкаголю абвясцілі ў Гродне

|

У вечар атрымання выпускнікамі атэстатаў пра сярэднюю адукацыю  будзе забаронены продаж алкагольных напояў.

Магілёўцы праз гарадзенскія банкаматы кралі грошы з замежных рахункаў

|

Раскрытае злачынства, якое адбылося ў мінулым снежні. Тады Гродна на некалькі дзён наведалі жыхары Магілёва 1984 і 1988 гадоў нараджэння.

Пачаўся збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг

|

Рыхтуецца зварот у Мінкультуры з прапановай уключыць сцяг у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Падведзеныя вынікі фотаконкурса “Эка-вандроўка па Гародні”

|

У межах акцыі па прыборцы берагоў ракі Котры, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу.

Парушэнні зафіксаваныя на 31 з 46 зон адпачынку на вадаёмах Гарадзеншчыны

|

Абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя вынес 2 забароны на купанне.


Да 31 зоны адпачынку прад’яўленыя патрабаванні аб выпраўленні парушэнняў санітарных правіл і норм.

Чатыры чалавекі ў машыне? Уезд у Беларусь толькі па чырвоным канале!

|

Новыя правілы, якія з 4 чэрвеня пачалі дзейнічаць у аўтадарожных пунктах пропуска на мяжы Беларусі, істотна пераразмяркуюць плыні транспарта, якія ўязджаюць у краіну з-за мяжы, ускладняць жыццё і турыстам, і кантрабандыстам.

Пракуратура Шчучынскага раёна вынесла папярэджанне за ўсталяванне крыжа

|

Пра гэта сёння паведаміла “Гродзенская праўда”.

Паводле газеты, пракуратура адзначае, што ў тых, хто 12 траўня ўсталяваў крыж у вёсцы Рачкаўшчызна, не было дазволу ўладаў.

Арганізатары акцыі сцвярджаюць, што крыж стаіць на прыватнай тэрыторыі з дазволу гаспадара, а пра папярэджанне пракуратуры нічога не ведаюць.

Беларусь рыхтуецца жыць без смеццеправодаў

|

Пытанне ліквідацыі ў беларускіх дамах смеццеправодаў і распаўсюду прыстасаванняў для раздзельнага збору смецця разглядаюць Міністэрствы прыроды, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры.