Парушэнні зафіксаваныя на 31 з 46 зон адпачынку на вадаёмах Гарадзеншчыны
Да прыкладу, на возеры Юбілейным у Карэлічах не быў абноўлены пясок на пляжы і не скошаныя сарнякі.
У зоне адпачынку аздараўленчага лагера “Сонейка” Лідскага раёна павінны адрамантаваць і пафарбаваць ценявыя навесы і кабіны для пераапранання, а ля вадаёму Любчаны – абсталяваць кантэйнерную пляцоўку.
Ля вадаёма ў Смаргоні нараканні выклікаў стан біятуалетаў.
Дзеля лабараторных даследванняў вады ўзята 215 пробаў.
6 з іх не адпавядалі гігіенічным нормам па мікрабіялагічным паказчыкам, 3 – па санітарна-хімічным.
Не адпавядае нормам вада ў возеры Шчучына і ў возеры Гурнофель Шчучынскага раёна.
Купанне ў гэтых вадаёмах прыпыненае.
Цягам купальнага сезону вада ў прызначаных для купання вадаёмах вобласці будзе даследвацца па санітарна-хімічных паказчыках 2 разы на месяц, па мікрабіялагічных – штотыдзень.
Паводле http://belta.by
Здымак http://www.gorka.by