Вуліцы Будзёнага і Дзяржынскага закрываюцца на рэканструкцыю

|

Фрагменты важных для гарадской транспартнай сістэмы вуліц закрываюцца для руху 15 траўня ў 9 гадзін раніцы. Рух адновіцца на іх не раней канца лета. У сувязі з гэтым уносяцца істотныя змены ў расклады грамадскага транспарту Гродна.

У Ваўкавыску прайшлі каталіцкія Дні моладзі

Больш за тысячу маладых вернікаў з Гарадзеншчыны прыехалі на традыцыйную штогадовую сустрэчу, якая праходзіла 10-12 траўня ў Ваўкавыску. Сустрэчу пад дэвізам “Ідзіце і навучайце ўсе народы” наведаў Папскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыя Гуджэроці.

Рух на скрыжаванні Дзяржынскага і Астроўскага адкрыты

Учора ўвечары фактычна адкрылі  рух на скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Астроўскага. Нягледзячы на планы адкрыць тут рух у чэрвені, адрэканструяваная развязка гатовая прыняць аўтаплыні ўжо зараз.

Дзень і ноч у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі

11 траўня музей запрашае на прымеркаваную да Міжнароднага дня музеяў праграму.

На галоўнай гарадзенскай плошчы пройдзе майстар-клас па фітнэсе

|

У праграме “Тыдня фітнэсу”, што стартуе ў Гродне 10 траўня,  – флэшмоб, марафон фітнэс-інструктараў, дабрачынная акцыя для дзяцей-сірот, майстар-класы, конкурс прыгажосці і здароўя.

Фотавыстава “Эльфы ля тваіх ног” прыехала ў Гродна

Міжнародны фотапраект з Масквы адкрыўся ў галерэі “Крыга” 7 траўня. Здымкі, зробленыя на чорна-белую фотаплёнку ў лесе на ўзроўні ног чалавека, прадставілі фотамастакі Наталля Багдановіч і Сяргей Пушкін.

“Гаворыць Гродна”. Радыёвыпуск з 1986 года

З газетамі ўсё прасцей. Можна пайсці, скажам, у абласную бібліятэку, узяць падшыўку “Гродзенскай праўды” за 1953 г., пагартаць пажоўклыя лісты, пачытаць, у якім смутку знаходзіліся гарадзенцы пасля смерці любімага правадыра Іосіфа Сталіна. З радыё цалкам інакш. Прагучала перадача – і растварылася ў тым самым эфіры.

Сёлета на Гарадзеншчыне пабудуюць у 3 разы больш арэнднага жылля

Новыя арэндныя кватэры з’явяцца ў Гродне, Ваўкавыску, Лідзе, Слоніме, Смаргоні і іншых раённых цэнтрах.

Гарадзенскі Новы замак запрашае на “Усходнюю ноч”

Экзатычны Усход адкрые свае таямніцы гарадзенцам у суботу 18 мая на імпрэзе “Усходняя ноч у Новым замку”. Наведнікаў чакае знаёмства з усходнім мастацтвам, танцам, чайнай цырымоніяй ды іншымі адметнасцямі культуры Усходу.

18 мільёнаў еўра на мадэрнізацыю ачысткі сцёкавых водаў у Гродне

Праект мадэрнізацыі сістэмы ачысткі, які распачынае “Гроднаводаканал”, фінансуюць крэдыты Паўночнага інвестыцыйнага банка (11 мільёнаў еўра), гранты  Экалагічнага партнёрства Паўночнага вымярэння (2 мільёны), Шведскага агенцтва па супрацоўніцтве  ў галіне міжнароднага развіцця і ўрадаў Фінляндыі (1,5 мільёна) і Швецыі (3,8 мільёна).