Можна пайсці па брусніцы, а знайсці … штраф
Усталяваны тэрмін нарыхтоўкі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ягад брусніцы – з 15 жніўня, і журавін – з 15 верасня. Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя тлумачыць, што пры зборы недаспелых ягад адбываецца абрыў парасткаў, у выніку чаго частка ягадніку ўсыхае.