Песні на словы Караткевіча заспявалі ў Гродне

|

Працуючы ў менскім музеі Максіма Багдановіча, Міхась Бараноўскі стварыў пры музеі творчую суполку “Вежа міру”. Суполка ўяляецца пляцоўкай для маладых беларускіх творцаў, якія б мелі магчымасць заявіць пра сябе як пра творчых асобаў. Больш за 2 гады Міхась збірае людзей і ладзіць творчыя сустрэчы. Назва суполкі невыпадковая, кажа Міхась

 


Пра назву суполкі by twojstyl

 

Упершыню Міхась Бараноўскі з уласнымі вершамі выступіў у часопісе “Паміж”, які выдаецца “Беларускім калегіюмам”. Сустрэць вершы Міхася можна і на старонках “ЛіМа”, “Маладосці”. Большасць сваіх твораў паэт выкладае ў інтэрнет-прасторы. Гэтага Міхасю дастаткова, каб быць пачутым. Свае вершы Міхась называе пачатковымі, стыль якіх толькі выпрацоўваецца. Разам з аднадумцамі Міхась Бараноўскі стварыў гурт “Нельга забыць”, які носіць назву з аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча. Да 80-ддзя класіка Міхась разам з удзельнікам гурта стварыў праграму “Леаніды не вернуцца на зямлю”

 


Урывак з музычнай праграмы by twojstyl

 

Музычная праграма мае сумны настрой. Лірычны герой піша паэтычныя творы ў гонар каханай дзяўчыны, якая ніколі не будзе ягонай

 


Сумнаватая песня by twojstyl

 

У наступную праграму ўвойдуць творы ўсіх удзельнікаў гурта.

 

Здымкі аўтаркі