Можна пайсці па брусніцы, а знайсці … штраф
Для прадухілення такой з’явы і рэгламентуюць тэрміны нарыхтовак ягад так строга. Гэтыя тэрміны ўстанлёўваюцца не раз і назаўсёды, а штогод, з улікам кліматычных і пагодных умоў года, а таксама мясцовасці вырастання ягад.
Дадзенае пытанне з’яўляецца важным таксама ў сувязі з неабходнасцю захавання відавой разнастайнасці Беларусі у межах абавязацельстваў, прынятых у сувязі з падпісаннем Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці ў Рыа-дэ-Жанейра ў 1992г.
Самыя нецярплівыя рызыкуюць атрымаць штраф на суму да 20 базавых велічынь, калі рынуцца збіраць каштоўную ягаду раней устаноўленых тэрмінаў. Адказнасць індывідуальных прадпрымальнікаў ўзрастае да штрафу ў 100, а юрыдычных асоб – у 500 базавых велічынь.